Entries Tagged as 'Макарчук Дмитрий'

Дзень ведаў. Дзень ведае. Дзень будзе ведаць

Лінейка, прысвечаная Дню ведаў, пачалася з фанфараў – саўндтрэка да “Зорных войнаў”. Сярод запрошаных гасцей быў святар, міліцыянт і МНСнік. Святар блаславіў усіх, прачытаў малітву і абліў святой вадой. Міліцыянт нагадаў пра правілы дарожнага руху і знахожданне непаўнагадовых пасля 23.00 на вуліцы без бацькоў. Нешта істотнае сказаў і супрацоўнік МНС. Танцы, песні, першаклашка на плячы адзінаццацікласніка. Сцяг пад дзяржаўны гімн уздымацца не хацеў. Імкліва ўзляцеў толькі пасля другога куплета. [Читать далее →]

Напярэдадні

Прыёмная камісія складалася з трох чалавек: дырэктар і дзве намесніцы. Пытанні былі не вельмі цяжкія і вельмі нетактоўныя:

– Ці праўда, што ў вас дзеці на ўроках пад партамі сядзяць?
– Ну, так.
– Вы ж разумееце, што ў нашай школе гэта недапушчальна?

[Читать далее →]

Гібрыд

Красная Слабада

Што такое вёска? Гэта месца, дзе ўсе ведаюць цябе, калі ты прыхадзень, і за адзін дзень ты без асаблівых высілкаў можаш сустрэць кожнага жыхара. У магазіне, напрыклад. Ці па дарозе ў магазін. Іншых маршрутаў тут няма. У асабовых стасунках людзі кіруюцца правілам “Нам яшчэ разам жыць”, адно аднаго паважаюць, адно аднаму дапамагаюць, бо пра ўсе твае праўды і крыўды вёска будзе ведаць на наступны ж дзень.

[Читать далее →]

Яблыкі і новыя паперы

У аўторак, 16 верасня, я пачаў разумець, што вучні прызвычаіліся да майго існавання: дамашняе заданне не зрабіў амаль ніхто. [Читать далее →]

Папера супраць настаўнікаў

На другім тыдні свайго існавання настаўнікам я ўпершыню сам-насам сутыкнуўся з тымі страшнымі паперамі, праз якія, як кажуць, шмат хто сыходзіць з прафесіі. Гэтыя паперы наступныя:

  1. Каляндарна-тэматычныя планаванні ці КТП (такая табліца на год, дзе пазначаецца нумар урока, дата, тэма, змест і дамашняе заданне). Такіх КТП трэба рабіць на кожны прадмет, які выкладаеш, і для кожнага класа, у якім выкладаеш. У маім выпадку гэта мова і літаратура ў 4 класах, то бок 8 КТП.
  2. Дакументацыя па факультатывах (тлумачальная запіска, мэты-задачы, КТП). Факультатываў у мяне 2.
  3. Дакументацыя па гуртках (тое самае, што і па факультатывах, але плюс журнал). Гурток 1.
  4. Уласна класныя журналы. Запаўняць трэба журналы 4 класаў.
  5. КТП работы ў кабінеце (памятаеце, той, з Нілам Гілевічам?)
  6. Самаадукацыя. Гэта такі зборнік паперак, дзе трэба пазначаць… Карацей, трэба нешта пазначаць.

Я не ўяўляю, колькі маладому настаўніку трэба змарнаваць часу і паперы, каб усё гэта самастойна зрабіць. Каб вы таксама не ўяўлялі, прывяду прыклад. [Читать далее →]

Як я стаў настаўнікам. Першыя ўражанні

Каб апынуцца там, дзе мы знаходзімся зараз, нам з калегамі спатрэбілася

  1. Паўгады часу (мы пачалі пошукі ў лютым, а скончылі 29 жніўня)
  2. Дахалеры тэлефонных званкоў (мы двойчы пратэлефанавалі ўсю Мінскую вобласць і некаторыя сумежныя раёны)
  3. Праехаць больш за 1,2 тыс. км. па ўсё той жа Мінскай вобласці

За гэты час нам прапанавалі наступныя пасады (у розных камбінацыях):

  • дырэктар школы
  • намеснік дырэктара школы
  • настаўнік гісторыі
  • педагог-арганізатар
  • сацыяльны педагог
  • настаўнік працоўнага навучання
  • выхавацель дашкольнай адукацыі

[Читать далее →]

О мышлении и массовой культуре

Материал для этой публикации я собирал не только в образовательной, но в разных сферах жизни и долго его обдумывал, поэтому, с вашего позволения, сегодня я выйду за рамки средней школы в частности и образования в целом.

Мы, господа, злоупотребляем термином «клиповое мышление». Нам так нравится эта проблема, что мы готовы спихнуть на нее всё вплоть до насморка и разбитых коленей. Но так ли самодостаточно клиповое мышление? Можно ли назвать его первопричиной?

Когда мы обвиняем учеников в «клиповости», мы не должны забывать, что

  1. не они сами выбрали такой тип мышления;
  2. не они единственные переходят на него.

[Читать далее →]

Недадумка #15. Нефармальная фармальная

Падчас апошняй сустрэчы мы з вамі разважалі наконт тэорыі нефармальнай адукацыі, яе сутнасці і асаблівасцях. Сёння пагаворым пра пабудову нефармальных урокаў.

Звычайна нефармальныя заняткі ўтрымліваюць 3 часткі: трыгер (уступ), асноўная частка і праверка. Трыгер – гэта спосаб завалодаць увагай удзельнікаў, зачапіць іх. Гэта можа быць відэафрагмент, інсцэніроўка ці што заўгодна і можа доўжыцца як адну хвіліну, так і цэлы ўрок. З асноўнай часткай усё зразумела, пракаментую праверку. З-за таго што ў нефармальнай адукацыі няма адзнак, то высвятляць, куды падзелася інфармацыя, якая боўталася ў паветры апошнюю гадзіну, трэба тут і цяпер. Не варта нічога пісаць, устаўляць ці падкрэсліваць – ёсць шмат цікавых і элегантных методык. Напрыклад, калі на занятках вы праходзілі характарыстыку мастацтва Заходняй Еўропы на пачатку XX ст., не прымушайце вучняў пералічваць асаблівасці мадэрнізму — запрасіце іх намаляваць што-небудзь з кубізму. [Читать далее →]

Формальное-неформальное

За историю нашей эры в образовании менялось многое: и состав учеников, и социальные институты, поставляющие педагогов, и материальная база, и, конечно, содержание. Но если раньше придворные философы читали Вергилия в оригинале королевским отпрыскам, а сегодня пригонные учителя демонстрируют параграф по истории на проекторе всем подряд, то не поменялась суть: один человек, который считает себя – или которого назначили – уполномоченным, с умным видом распинается и втирает нечто группе отстающих от него в развитии людей (детей – как частный пример). (А часто: человек, которому осточертело, делает одолжение тем, кому еще не осточертело.) Т.е. идея в том, чтобы этот «умный» как можно больше рассказал, а «отстающие» как можно больше запомнили. Идеал такой системы выглядит следующим образом: на месте учителя стоит магнитофон – на месте учеников лежат диктофоны. [Читать далее →]

Девальвация

По отношению к 2000-му количество школьников в Беларуси в текущем учебном году сократилось на 40% (1 548 тыс. в 2000 против 931,3 тыс. в 2013)*. Следовательно, где-то на 40% сократилось и число выпускников. Не так значительно сократилась численность учащихся ССУЗов (150,3 тыс. в 2000 против 138 тыс. в 2013)*. Но – вот чудеса! – на 40% выросла численность студентов ВУЗов (281,7 тыс. в 2000 против 395 тыс. в 2013)*. А за счет сокращения общей численности населения, число студентов на 10 000 человек выросло без малого в 1,5 раза (280 в 2000 против 418 в 2013)*.

А теперь самое интересное. [Читать далее →]