Папера супраць настаўнікаў
На другім тыдні свайго існавання настаўнікам я ўпершыню сам-насам сутыкнуўся з тымі страшнымі паперамі, праз якія, як кажуць, шмат хто сыходзіць з прафесіі. Гэтыя паперы наступныя:
- Каляндарна-тэматычныя планаванні ці КТП (такая табліца на год, дзе пазначаецца нумар урока, дата, тэма, змест і дамашняе заданне). Такіх КТП трэба рабіць на кожны прадмет, які выкладаеш, і для кожнага класа, у якім выкладаеш. У маім выпадку гэта мова і літаратура ў 4 класах, то бок 8 КТП.
- Дакументацыя па факультатывах (тлумачальная запіска, мэты-задачы, КТП). Факультатываў у мяне 2.
- Дакументацыя па гуртках (тое самае, што і па факультатывах, але плюс журнал). Гурток 1.
- Уласна класныя журналы. Запаўняць трэба журналы 4 класаў.
- КТП работы ў кабінеце (памятаеце, той, з Нілам Гілевічам?)
- Самаадукацыя. Гэта такі зборнік паперак, дзе трэба пазначаць… Карацей, трэба нешта пазначаць.
Я не ўяўляю, колькі маладому настаўніку трэба змарнаваць часу і паперы, каб усё гэта самастойна зрабіць. Каб вы таксама не ўяўлялі, прывяду прыклад. [Читать далее →]